Сустрэчы

Дзе мы сустракаліся

Паміж сустрэчамі праца ідзе анлайн, з ментар_камі. А некалькі разоў за праграму ўсе збіраюцца разам: разабраць задачы, абмяняцца досведам і паспрабаваць новае сваімі рукамі. Сустрэчы праходзяць паводле правіла Chatham House, таму тут няма фота і імёнаў, толькі тэмы

Берлін, Германія

29–31 мая 2026

Human in the Loop: Between Versions

Першая сустрэча, з якой пачаўся першы набор. Тры дні: вечар пра давер і тэхналогіі, працоўны дзень пра трэнды і практыку, лабараторыя пра ўкараненне

  • Тэхналагічныя і сацыяльныя трэнды ў штучным інтэлекце (ШІ)
  • Юрыдычныя змены і рэгуляванне ШІ
  • ШІ⁠-⁠агенты: магчымасці і практыка
  • Практычныя кейсы і інструменты
  • Шчыра пра няўдачы і памылкі пры ўкараненні ШІ
  • Лабараторыя: тэматычныя станцыі і праца ў групах

Вечар першага дня быў не пра даклады. Музыка, перформанс пра чалавека і машыну і размова пра тое, дзе сыходзяцца бяспека, тэхналогіі, асабістыя межы і грамадская дзейнасць

Лісабон, Партугалія

1–3 верасня 2026

Digital resilience & threat modelling

Сустрэча пра лічбавую ўстойлівасць: як аўтаматызаваць працу і не стварыць новых рызык

  • Адкрытыя мадэлі для НДА і каштоўнасці грамадзянскай супольнасці
  • Аўтаматызацыя асабістай працы
  • Аўтаматызацыя працы каманды
  • Як арганізацыі бяспечна аўтаматызаваць працэсы
  • Пагрозы для актывістаў і НДА, транснацыянальныя рэпрэсіі
  • Мадэляванне пагроз на рэальных кейсах

Барселона, Іспанія

28–31 кастрычніка 2026

Разам з Mozilla Festival

Практыка бяспечнага ўкаранення ШІ

Раніцамі сесіі Mozilla Festival, пасля абеду свая практыка. У апошні дзень працавалі ўсе разам

  • Атакі на ШІ⁠-⁠ботаў і абарона ад іх
  • Свае серверы замест чужога воблака: адкрыты ШІ для праваабароны
  • Маленькія спецыялізаваныя мадэлі замест гіганцкіх
  • Як зрабіць ШІ⁠-⁠агентаў вартымі даверу
  • Ці можна грамадзянскай супольнасці працаваць з вялікімі тэхналагічнымі кампаніямі

Набор 2027

Заяўкі да 25 снежня

Адкажам да 10 студзеня

Хочаце быць ментар_кай? Напішыце нам

Падаць заяўку да 25 снежня