Дадзеныя і прыватнасць

Коратка пра дадзеныя

Мы працуем з арганізацыямі, для якіх уцечка дадзеных сапраўды небяспечная. Таму збіраем толькі тое, што патрэбна, і прама пішам, што з гэтым адбываецца.

Анкета

  • Анкета зробленая ў Google Forms.
  • Адказы бачыць толькі каманда праграмы ў Digital Freedoms Lab.
  • Мы апрацоўваем толькі тыя дадзеныя, якія патрэбныя для адбору ўдзельні_ц і арганізацыі праграмы.
  • Арганізатар_кі не выкарыстоўваюць штучны інтэлект (ШІ) для апрацоўкі персанальных дадзеных.
  • Пасля праграмы выдаляем усё, па чым вас можна ідэнтыфікаваць.
  • У анкеце не трэба ўказваць саміх сенсітыўных дадзеных, толькі іх тып (напрыклад, «персанальныя дадзеныя атрымальні_ц дапамогі» або «унутраныя дакументы»).

Каб атрымаць доступ да сваіх дадзеных, выправіць ці выдаліць іх, адклікаць згоду або задаць пытанне, напішыце на [email protected].

Праца з ментар_кай

Перш чым падключаць да задачы любы інструмент, мы разам глядзім, якія дадзеныя ён закранае і куды іх адпраўляе. Многія ШІ⁠-⁠сэрвісы апрацоўваюць тэкст на чужых серверах. Пра гэта гаворым загадзя, вырашае каманда.

Сустрэчы і публікацыі

Сустрэчы праходзяць паводле правіла Chatham House: ідэямі можна дзяліцца, а называць людзей і іх арганізацыі нельга. Фота ўдзельні_ц не публікуем. Гісторыі каманд выходзяць толькі з іх згоды, а калі каманда хоча, то без назваў і імёнаў.

Гэты сайт

Без аналітыкі, cookies і старонніх сэрвісаў: шрыфты і выявы захоўваюцца на самім сайце. Хостынг: Cloudflare.

Падаць заяўку да 25 снежня