ber
Берлін
29–31 маяШІ-агенты на практыцы і шчыры разбор няўдалых укараненняў
Набор 2027
Бясплатная ментарская праграма па штучным інтэлекце (ШІ) і аўтаматызацыі для каманд НДА. З 15 студзеня па 15 мая 2027
Падаць заяўку да 25 снежняУ кожнай каманды свой ментар_ка. Ёсць агульныя сустрэчы з групай, паміж якімі вы працуеце над сваёй задачай
Дадзеныя і бяспека
Працаваць са ШІ і не падстаўляць тых, з кім вы працуеце
Мы працуем разам з вамі над вашымі задачамі і па ходзе паказваем, як падключаць ШІ бяспечна: якія даныя можна аддаваць сэрвісам, якія нельга і куды яны трапляюць. З вашымі анкетамі робім гэтак жа: не апрацоўваем іх з дапамогай ШІ і выдаляем пасля праграмы. Даныя і прыватнасць
З чым прыходзяць
Пакуль не ведаеце, што запытацца? Усё роўна падавайцеся: з гэтага і пачнеце разам з ментар_кай
Як уладкавана
Знаёміцеся з ментар_кай і групай, раскладаеце задачу па кроках
Спрабуеце рашэнні на сваіх даных, ментар_ка падказвае, што працуе
Убудоўваеце ў працу каманды тое, што спрацавала
Шукаеце, дзе рашэнне памыляецца, і разбіраеце рызыкі для даных і людзей
Працэс працуе, і вы ведаеце, як яго правяраць і развіваць
Паўгода пасля праграмы: пішыце, калі нешта зламалася
Ментар_кі
Ментарыэ_кі гэта IT-спецыяліст_кі з розных сфер, якія кожны дзень працуюць з дадзенымі, аўтаматызацыяй і ШІ. Пад кожную задачу мы падбіраем ментар_ку, якія маюць досвед з падобнымі працэсамі
Хочаце стаць ментар_кай? Напішыце нам
Першы набор
Каля дзесяці выпускні_ц. Сустрэчы праходзяць паводле правіла Chatham House, таму тут няма фота і імёнаў, толькі тэмы
Каму
Мы пачыналі з беларускіх арганізацый у эміграцыі і ў Беларусі і з каманд у Швецыі. Працуеце ў іншай краіне, у адзіночку ці без арганізацыі? Таксама падавайцеся: мы хочам зразумець, каму гэта патрэбна
Папярэднія IT-веды не патрэбныя. Вы ведаеце сваю працу, ментар_ка ведае інструменты
Падаць заяўкуКаля 20 гадзін на месяц з 15 студзеня па 15 мая 2027: сустрэчы і праца над задачай паміж імі. Калі загадзя ведаеце пра перапынкі, напішыце ў анкеце
Нічога страшнага. Апішыце ў анкеце працэс, які паўтараецца і раздражняе. З яго і пачнем
Анкету бачыць толькі каманда праграмы. ШІ для апрацоўкі персанальных даных не выкарыстоўваем, пасля праграмы выдаляем усё, па чым вас можна пазнаць
Анкета будзе па-беларуску і па-англійску. Калі для вас важная мова сустрэч, напішыце нам да падачы заяўкі
Так, напішыце на [email protected]: у чым вы моцныя і колькі часу гатовыя даць