← Усе запісы

Вынікі · 18 лістапада 2026

Што было ў першым наборы

Паўгода, тры сустрэчы і каля дзесяці выпускні_ц. Коратка пра тое, як працаваў першы набор Supratsa і чаму ён нас навучыў

Першы набор быў камерны. Ён пачаўся пасля сустрэчы ў Берліне ў маі 2026 года: у праграму прыйшлі тыя, хто хацеў працягнуць працу. Далей было паўгода практыкі з ментарамі і яшчэ дзве сустрэчы.

Берлін, май

Тры дні пад назвай «Human in the Loop: Between Versions». Гаварылі пра трэнды і рэгуляванне штучнага інтэлекту (ШІ), разбіралі ШІ⁠-⁠агентаў на практыцы, а асобную сесію прысвяцілі няўдачам і памылкам пры ўкараненні. Апошні дзень быў лабараторыяй: тэматычныя станцыі і праца ў групах.

Лісабон, верасень

Сустрэча пра лічбавую ўстойлівасць. Працоўныя групы глядзелі на аўтаматызацыю на трох узроўнях: асабістая праца, каманда, уся арганізацыя. І асобна на тое, якія новыя рызыкі яна прыносіць. Вучыліся мадэляваць пагрозы на рэальных кейсах.

Барселона, кастрычнік

Раніцамі хадзілі на сесіі Mozilla Festival: атакі на ШІ⁠-⁠ботаў, адкрыты ШІ на сваіх серверах, маленькія мадэлі замест гіганцкіх. Пасля абеду займаліся сваёй практыкай бяспечнага ўкаранення ШІ.

Што мы забіраем у другі набор

  • Больш практыкі і больш працы з ментарам: дзеля гэтага людзі і прыходзяць
  • Свая задача з першага дня
  • Размова пра рызыкі і даныя ўнутры кожнай задачы
  • Пасля праграмы яшчэ паўгода падтрымкі

Гісторыі каманд першага набору апублікуем, калі каманды іх узгодняць. Падрабязней пра сустрэчы на старонцы «Сустрэчы».

Набор 2027

Заяўкі да 25 снежня

Адкажам да 10 студзеня

Хочаце быць ментар_кай? Напішыце нам

Падаць заяўку да 25 снежня