Набор · 19 лістапада 2026
супраца: набор 2027
Адкрыты набор у ментарскую праграму па штучным інтэлекце (ШІ) і аўтаматызацыі. Чатыры месяцы працы над задачай вашай каманды разам з ментарам. Заяўкі да 25 снежня
З 15 студзеня па 15 мая 2027 года каманды НДА і ініцыятыў будуць працаваць над сваімі задачамі разам з IT-ментарамі. Удзел бясплатны.
Што гэта
Supratsa дапамагае ўбудаваць ШІ і аўтаматызацыю ў звычайную працу каманды. Мы правяраем, наколькі добра працуе вынік, беражом адчувальныя даныя і вучым так, каб потым вы спраўляліся без нас.
Што будзе
- Сустрэчы з групай і індывідуальная праца з ментарам
- Разбор вашых сапраўдных задач і працэсаў
- Практыка з ШІ-інструментамі і зваротная сувязь
- Укараненне таго, што спрацавала, з падтрымкай ментара
- Размова пра рызыкі: як абараніць даныя і не нашкодзіць людзям, з якімі вы працуеце
- Аўтаматызацыя толькі там, дзе яна сапраўды патрэбная
- Знаёмства з іншымі камандамі і абмен досведам
Да мая ў каманды будзе рашэнне для канкрэтнай задачы і разуменне, як яго правяраць і развіваць.
Каму
Мы пачыналі з беларускіх арганізацый у эміграцыі і ў Беларусі і з арганізацый у Швецыі. Можна падаць заяўку і без арганізацыі. Калі вы не трапляеце ў гэтыя рамкі, але праграма цікавая, усё роўна напішыце нам.
Даты
- Заяўкі да 25 снежня
- Адказ да 10 студзеня
- Праграма з 15 студзеня па 15 мая 2027, каля 20 гадзін на месяц
Анкета: анкета. Пытанні дасылайце на [email protected].